Выйграй квіткі на музычны фестываль у Бельгіі

Спецпроекты
З 17 па 20 ліпеня 2014 г. у Бельгіі адбудзецца легендарны Dour Festival. Ужо ў дваццаць шосты раз фестываль збірае прыхільнікаў добрай музыкі на чатыры дні драйву, адпачынку і пазітыўных эмоцый.

шмат якія іншыя.

Як даехаць?

З Беларусі на фестываль прасцей за ўсё даляцець з Вільнюса да Брусэля, а адтуль дабрацца цягніком да станцыі Saint-Ghislain. Ад станцыі да фестывалю некалькі разоў на дзень будзе ездзіць бясплатны аўтобус. Іншыя магчымасці даезду шукай тут.

Дзе спыніцца?

На тэрыторыі фэсту прадугледжана намётавае поле, а на сайце можна знайсці спіс гатэляў, хостэлаў і кемпінгаў.

Практычныя парады

Тым, хто жадае cпыніцца ў кемпінгу, раім узяць з сабой спальны мех, куртку або плашч – на выпадак, калі бельгійскае надвор’е будзе не вельмі спрыяльным. Таксама не забывайцеся на крэм ад загару і капялюш. Іншыя практычныя парады шукай тут.

Квіткі

Квіткі каштуюць ад 50 € (уваход на 1 дзень) да 130 € (на ўсе 4 дні + месца ў кемпінгу). Іх можна набыць тут.

Хочаш выйграць квіток на фестываль?

Прымі ўдзел у нашым конкурсе «Квіток на Dour Festival» і выйграй адзін з 25 квіткоў на дзве асобы разам з кемпінгам! Для ўдзелу ў конкурсе трэба адказаць на наступныя пытанні:

1. У якім годзе ў фестывалі ўпершыню ўдзельнічаў брытанскі музыка Bonobo, адзін з сёлетніх удзельнікаў фестывалю?

2. На якой сцэне і ў які дзень выступіць гурт Phoenix?

3. Якога чысла і а якой гадзіне адкрыецца фестывальны кемпінг?

4. Колькі будзе каштаваць на кемпінгу душ?

Крытэрыем для вызначэння пераможцы будзе дакладнасць і хуткасць адказаў на пытанні. Пераможцаў вызначыць журы, створанае арганізатарамі конкурса.

Перамогуць тыя, хто першымі дашлюць правільныя адказы на мэйлdourfest2014@gmail.com. Адказы прымаюцца да 25 чэрвеня 2014 г., 23:59.

Пераможцы будуць праінфармаваныя пра вынікі да 30 чэрвеня 2014 г.

 

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Что ты хочешь от «диджитала» и что «диджитал» хочет от тебя

Спецпроекты

В Минске есть крутые курсы, которые готовят специалистов digital-рекламы. Через неделю 10 апреля новый курс стартует в школе ИКРа. Выпускники ИКРы из Минска, Санкт-Петербурга и Москвы рассказывают, что дают курсы в большей степени: тусовку, связи или знания, и что изменилось в их жизни после практикума.