Першая хваля хіпстарскай агрэсіі ў Менску завяршылася тым, што кавярню «Стары Менск» перайменавалі ў «Old Miensk Brew Bar». Вядома ж, лепата — але ня час расслабляцца. Яшчэ ня ўсё старое ў горадзе пафарбавана ў белы колер і абсталяванае ікеяй.
Вось ідэі рэбрэндынгу некаторых месцаў, папулярных сярод менчукоў, якія памятаюць Менск з 80-х і 90-х:
— Кафэ «Белочка» на Партызанскім — Squirrel Pub
— Сталоўка на Чырвонай — Red Street Buffet
— Крама «Океан» на Казлова — Seafood Discount Store
— Цырульня «Мечта» на Леніна — Crazy Dream Beauty Shop
— Сетка «Хутка-Смачна» — Chadun Take Away (варыянт: Zlatka to Go)
— Крама «Чарадзей» на Макаёнка — Magic Fruit Wine Boutique
i бонус ад ізраільскіх рэклямістаў:
— Сетка iндыйскiх кафэ Chakra & Shvakra
Нешта забылася… Ага. Тут моладзь абуралася несучаснасьцю сядзібы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны на Румянцава. Зробім там Speech & Beverage Lounge Club.