Усё будзе

Литература
Авторские заметки на замечательном белорусском языке.

казаць, што я быў падзіўлены, калі мяне сюда запрасілі, было б літотай. Глядзіце самі: 

З інфармацыйнай прасторы Беларусі я самавыдаліўся гадоў ужо 6 таму, калі стаміўся ад таго, што кожны панядзелак і аўторак, чытаючы некаторыя аналітычныя выданні, думаў: «Не, ну горш ужо быць ня можа!»

Беларуская мова такая ж мая, як і ваша; я на ёй размаўляю толькі з тымі, хто на ёй размаўляе са мной, але, пагаджуся, што пісаць на ёй мне зручней і прыемней.

 Да дому – час і адлегласць. Літаральна зараз – я ў буфернай зоне паміж трыма краінамі, чакаючы на boarding (update: цікава, што пад час рэдагавання артыкула, з розніцай у 10 дзён, я ізноў у буфернай зоне). Нешта маю прысутнасць у яго скапіраваць, трэба тэрмінова ўставіць сябе кудысці яшчэ. Ёсць думкі, як, і куды?

На самай справе, хлопчыкі і дзяўчынкі, усё будзе: і нарысы, і развагі, і штосьці, мабыць, нават катэгарузыемае як творчасць. А можа, так станецца, што два-тры-чатыры інсайты мне прыйдзе ад вас. Пішыце, можна правакацыйна: rygor.ku@gmail.com. А я пайшоў шукаць на гейт.

I вітаю вас, вандруючых.

 Рыгор Лапаток 

15.02.10

Нататак 1.

Адзін прафесар з Аустраліі займаецца тым, што раз'язджае па краінах свету і знай сабе культуралагічна даследвае. Дык вось, адзін з яго праектаў прысвечаны прэзентацыі краін па найбольш характэрнаму для яе выразу. Нас там характэрызуе такое слова, чытаючы якое, я магу сказаць толькі: йопт! Слова гэта: беларускасць. Мне гэта нагадвае безысходнасць адной 30+ спадарыні, якую я нядаўна сустрэў у адным клубе. Нягледзячы на чырвоную сукенку, якая прыемна аблягала яе выгібы і наяўнасць пэўнага градусу ў крыві, вочы дзяўчыны сумавалі так, што мама родная.

Падаецца, і ёсць усё, але ж чагосці ёй усё ж такі не хапае. Дык чаго ж?..


Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter